«Літаральна на мінулым тыдні мы атрымалі інфармацыю аб выцеках асабовай інфармацыі. Самыя кампаніі, падобна, яшчэ пра гэта ня ведаюць. Прыкметы таго, што адбылося, сьведчаць, што выцекі адбыліся праз упаўнаважаных асобаў гэтых арганізацыяў», — сказаў Андрэй Гаеў на пленарнай дыскусіі форуму Digital Expo, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Паводле яго, цяпер прымаюцца неабходныя меры, а першыя зьвесткі, якія ўдалося сабраць аб гэтых інцыдэнтах, сьведчаць, што «зусім не былі арганізаваныя тэхнічныя і многія іншыя захады».
Апошні выпадак выцеку інфармацыі адбыўся ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта. 23 студзеня старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка прызнаў, што ў сеціва трапілі сьпісы сябраў выбарчых камісіяў. Перад гэтым арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol заявіла, што атрымала сьпісы звыш 10 тысяч сябраў выбарчых камісіяў і назіральнікаў, якіх улады залучаюць у прэзыдэнцкую выбарчую кампанію, а таксама што інфармацыя пра гэтых асобаў працягвае паступаць.
Форум