Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп адзначыў, што афіцыйны Тэгеран «хоча дамаўляцца», і ніколі ня позна для гэтага.
«Яны цалкам пазбаўленыя абароны, яны ўжо ня маюць абароны ад авіяцыі. Я гаварыў пра безумоўную капітуляцыю. Наступны тыдзень будзе вялікім, магчыма, не такім вялікім, як гэты, але пабачым, што адбудзецца, нічога ня скончана».
Таксама Трамп, гаворачы пра аяталу Хамэнэі, адзначыў, што «цярпеньне скончылася».
Сакратар Пэнтагону Піт Гегсэт адзначыў, што не раскрые журналістам, якія будуць варыянты ў прэзыдэнта ў пытаньні ўдару па Іране. Ён падкрэсьліў, што на выпадак рашэньняў пра вайну або мір, якія прымае Трамп, Міністэрства абароны будзе ў гатовасьці выконваць загады.
Іран працягвае вайсковы канфлікт з Ізраілем. Іранскі рэжым штодня накіроўвае ракеты па Ізраілі, у сваю чаргу Ізраіль абстрэльвае Іран.
Форум