Austroplaca giginyakii Halıcı, Yiğit & Güllü sp. nov. — такую назву новаму віду лішайніка даў вядомы турэцкі навукоўца, прафэсар Мэхмэт Гёкхан Халічы, кіраўнік міжнароднага праекту «Штрых-кадаваньне ДНК лішайнікаў Усходняй Антарктыды».
Дасьледаваньні адбываліся на антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя».
Падрабязнае апісаньне новага віду і вынікі дасьледаваньняў паказалі на паседжаньні батаніка-фізыялягічнага сэмінару на базе Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі.
Тое, што ў назьве ёсьць прозьвішча беларускага навукоўца Юрыя Гігіняка — гэта ня толькі даніна павагі яго навуковай спадчыне, але і сымбалічнае прызнаньне яго ўнёску ў разьвіцьцё дасьледаваньняў у галіне біяразнастайнасьці Антарктыкі і ролі Беларусі ў палярным рэгіёне, адзначылі ў НПЦ.
Форум