У Беларусі памёр публіцыст і пісьменьнік Сямён Букчын

Сямён Букчын. Архіўнае фота

Сямён Букчын памёр у 4-й клінічнай лякарні Менску на 84-м годзе жыцьця.

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ягоны сын Аляксандар.

Сямён Букчын вядомы публіцыст, пісьменьнік і дасьледнік літаратуры, аўтар шматлікіх кніг пра Льва Талстога, Фёдара Дастаеўскага, Антона Чэхава, пра іх сувязі з Беларусьсю.

У 2021 годзе выйшла ягоная кніга «Одушевить пережитое в слове», дзе можна прачытаць, якімі бачылі беларусаў і Беларусь Іван Бунін, Мікалай Ляскоў, пра адносіны паміж Максімам Горкім і Адамам Багдановічам. Гэтыя нарысы не ўвайшлі ў вялікі том «Народ издревле нам родной...», які выходзіў у выдавецтве «Лімарыюс» колькі гадоў таму, і кніга «Одушевить пережитое в слове» можа разглядацца як своеасаблівы працяг тэмы вядомага літаратуразнаўцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніць тупую сілу беззаконьня!» Аўтарытэтныя журналісты зьвярнуліся да ўладаў і дзяржаўных калегаў

Сямён Букчын у 2021 годзе падпісаў зварот да ўладных структураў і дзяржаўных СМІ з патрабаваньнем спыніць перасьлед журналістаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што было б з краінай, калі б ГКЧП перамог? Адказваюць Кебіч, Трусаў, Букчын