Турэччына на першым месцы сярод краін, дзе сёлета адпачываюць беларусы

На адпачынку ў Грузіі, ілюстрацыйнае фота

Стабільна папулярным застаецца таксама Эгіпет.

Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі прааналізаваў, у якія месцы найчасьцей едуць адпачываць беларусы гэтым летам. Тыднёвыя продажы пуцёвак у Турэччыну на 15% вышэйшыя за аналягічны леташні пэрыяд.

Традыцыйна папулярным кірункам для адпачынку ў беларусаў застаецца Эгіпет. Папулярныя таксама Грузія і Катар, расейскі курорт Сочы і самаабвешчаная Абхазія.

Акрамя таго, многія беларусы вылятаюць на адпачынак ня зь Менску, а з Масквы, адкуль стандартна купляюць туры на Мальдывы, Шры-Ланку, у Віетнам, Кітай і Тайланд.

Праз скасаваньня рэйсаў Flydubai у Аб’яднаныя арабскія эміраты зьменшыліся продажы тураў у гэтую краіну, аднак цяпер турыстам ужо знайшлі альтэрнатыўныя варыянты падарожжа ў ААЭ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік кампаніі «Белавія» расказаў пра санкцыі, прыбыткі, палёты ў небясьпечную зону і новыя самалёты


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Авіякампанія Flydubai падчас абвастрэньня паміж Ізраілем і Іранам скасавала рэйсы ў Менск