Прыпыненьне разгляду адбылося пасьля пачатку дзеяньня закону Lex Ukrajina.
Пра гэта выданьню Novinky паведаміла прадстаўніца МУС Чэхіі Гана Мала.
Закон Lex Ukrajinа не распаўсюджваецца толькі на невялікую колькасьць расейцаў, якія прэтэндуюць на атрыманьне грамадзянства. Сярод іх людзі з статусам уцекача, дзеці малодшыя за 15 гадоў, а таксама тыя, хто зрабіў унёсак у разьвіцьцё Чэхіі ў галіне навукі і культуры.
Да разгляду заяў ад расейцаў чэскія ўлады вернуцца пасьля таго, як перастане дзейнічаць другі разьдзел закону, які прадугледжвае часовую абарону для ўкраінскіх уцекачоў.
Норма распаўсюджваецца і на заявы, пададзеныя да ўступленьня закону ў сілу — 11 лютага 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею