Больш за ўсё Атрошчанка вядомы як заснавальнік маркі ніжняй бялізны Serge і газэты «Обозреватель», піша Smartpress.
Сяргей Атрошчанка нарадзіўся ў 1970 годзе ў Менску. Зарабляць будучы прадпрымальнік вучыўся яшчэ ў дзяцінстве. У адным з інтэрвію ён расказваў, як у 10 гадоў рэзаў лазу і «здаваў яе на мазырскую фабрыку».
У 21 год (адразу пасьля развалу СССР) зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і пачаў бізнэс з вырабу трусіных скурак, пашыву і гандлю на Старажоўскім рынку ў Менску футравымі шапкамі і футрамі.
У 1996 годзе запусьціў вытворчасьць бялізны. Кампанія Serge хутка разьвівалася: пачаўшы з 15 швейных машынак і такой самай колькасьцю швачак, вырасла да штату ў 700 чалавек. У фірмы зьявіліся па ўсёй Беларусі, потым у СНД і нават у асобных краінах Эўропы.
Таксама Атрошчанка заснаваў газэту «Свободные новости». Пазьней заснаваў выданьне «Обозреватель», якое ў свой час стала самым масавым прыватным грамадзка-палітычным штотыднёвікам Беларусі.
Форум